Доследнае поле агранома

Машыністы буракаўборачнага камбайна В.М.Піляк і Ю.А.ГомзаПершымі ў раёне сур’ёзна займацца вырошчваннем цукровых буракоў пачалі ўжо шмат гадоў назад у СВК “Жухавічы”. І з першых дзён гаспадарка наладзіла цеснае  супрацоўніцтва з Гарадзейскім цукровым заводам. Перапрацоўшчыкі дапамагалі жухавіцкім буракаводам насеннем караняплодаў, сродкамі аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, пасяўной і ўборачнай тэхнікай.
Яшчэ адзін важны напрамак сумеснай работы — сортавыпрабаванне салодкага кораня на жухавіцкіх плантацыях на прадмет ураджайнасці, цукрыстасці, устойлівасці раслін да захворванняў і г. д.

Сёлета на доследным полі агранома пасеяны 43 сарты караняплодаў. З іх найбольш прыстасаванымі да мясцовых умоў пакуль прызнаны тры. А канчатковая перавага будзе аддадзена караняплодам па выніках уборкі і лабараторных даследаванняў.
А пакуль вядзецца масавая ўборка буракоў, якімі занята ў гаспадарцы 490 гектараў. На перапрацоўку адпраўлена ўжо 8286 т буракоў, у тым ліку               5000 т у раннія тэрміны. Сярэдняя ўраджайнасць складае 550 цэнтнераў з гектара.
Старанна працуюць на цукровых плантацыях машыністы буракаўборачнага камбайна Віктар Піляк, Юрый Гомза, на пагрузцы караняплодаў — Мікалай Камера.
Не менш напружаная работа кіпіць на кукурузных палетках, якія раскінуліся на плошчы 990 гектараў, у тым ліку 100 гектараў на зерне.
Убрана на сілас “каралева палёў” на 522 гектарах, з якіх нарыхтавана 25472 т сіласнай масы.
На зерне кукуруза ўбрана на плошчы 73 гектары. Намалочана 617 т пры сярэдняй ураджайнасці 85 цэнтнераў з гектара.
Высокай выпрацоўкі на кормаздабываючым самаходным комплексе “Ягуар” дабіваюцца Уладзімір Сяляўка і механізатар Васілій Віннікаў на комплексе “Палессе”.
На адвозцы сіласнай масы плённа працуюць механізатары Іван Губіч, Пётр Булдык, вадзіцелі аўтамабіляў МАЗ Валерый Гладун і Сяргей Богуш, маладыя вадзіцелі Аляксандр Дука на КАМазе і Уладзімір Бурак на аўтамабілі “Урал”.
На трамбоўцы сіласнай масы шчыруюць механізатары Ігар Бондар на К-700 і Уладзімір Долмат на “Амкадоры”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.