Каб больш было парадку ў вёсках

На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта заслухана інфармацыя начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама  Р. А. Забродскай аб ходзе выканання рашэння ад 29 жніўня 2007 г. “Аб ходзе выканання на тэрыторыі раёна Указа Прэзідэнта краіны ад 3 лютага 2006 г. № 70 “Аб мерах па ўпарадкаванню і скарачэнню колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”.
Адзначалася, што з мэтай выканання Указа і далейшага навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў раёна, рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання прылягаючых да пустуючых і трухлявых дамоў зямельных участкаў пасялковым і сельскімі выканкамамі праводзіцца значная работа.
З 98 пустуючых дамоў, унесеных у рэгістр, у раёне застаўся 71 дом, з 148 прызнаных ва ўстаноўленым парадку трухлявых дамоў — 55.
У Райцаўскім сельсавеце знесена 7 пустуючых дамоў, з 11 застаўшыхся два перададзены судом ва ўласнасць сельвыканкама, два трухлявыя дамы знесены; у Варанчанскім — з 9 пустуючых судом перададзена 4, тры паўторна заселены, два знесены, з 28 трухлявых дамоў 8 выкарыстоўваюцца для часовага пражывання, адзін паўторна заселены, а 8 знесена; у Лукскім — з 9 пустуючых судом перададзена два дамы, 7 не выкарыстоўваюцца, 4 трухлявых знесены; у Турэцкім — з 2 пустуючых адзін перададзены ва ўласнасць сельвыканкама, другі — знесены, з 16 трухлявых дамоў два выкарыстоўваюцца для часовага пражывання, адзін паўторна заселены, 11 дамоў знесены; у Жухавіцкім — з 13 пустуючых знесены 5, столькі ж перададзена судом ва ўласнасць сельвыканкама, з 6 трухлявых дамоў знесена 6; у Цырынскім — з 19 пустуючых адзін знесены, 12 перададзены судом, з 10 трухлявых знесены 6; у Малюшыцкім — два дамы перададзены судом з 12 пустуючых, з 23 трухлявых знесены 4; у Ярэміцкім — з 9 пустуючых 6 перададзена судом, тры прададзены, з 9 трухлявых адзін паўторна заселены, адзін прададзены і 7 знесены; у Красненскім — з 4 пустуючых дамоў два часова заселены, два перададзены судом, з 17 трухлявых у двух часова жывуць, 15 дамоў знесены; у Мірскім пасялковым выканкаме з трох пустуючых дамоў тры выкарыстоўваюцца для часовага пражывання, з 15 трухлявых 5 знесены.
Як бачна, на тэрыторыі раёна з 98 пустуючых дамоў, унесеных у рэгістр, застаўся 71 дом, з якіх 36 знаходзяцца ва ўласнасці пассельвыканкамаў, з 148 трухлявых дамоў засталося 55.
У раёне праводзілася работа па скарачэнню колькасці жылых дамоў, якія выкарыстоўваюцца для часовага пражывання. Са спадчыннікаў і ўладальнікаў дамоў, якія не выкарыстоўваюцца для часовага пражывання ці прыйшлі ў нягоднасць, узяты заявы аб адмове ад іх і заявы на згоду зносу такіх дамоў.
Згодна з прынятым рашэннем, пассельвыканкамы абавязаны да 1 лістапада г. г. прыняць рашэнні аб намеры выкарыстання пустуючых дамоў, перададзеных ва ўласнасць пассельвыканкамаў судом раёна; да           1 снежня г. г. зрабіць інвентарызацыю трухлявых дамоў, непрыгодных для пражывання, і прадаставіць ведамасці інвентарызацыі ў раённую міжведамасную камісію; у першым квартале 2012 года неабходна аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства дакументы для продажу прыгодных для пражывання пустуючых дамоў, унесеных у рэгістр і перададзеных судом на баланс пассельвыканкамаў.
Неабходна актывізаваць работу з насельніцтвам па прыняццю людзьмі мер у навядзенні парадку на прыдамавых зямельных участках і іх рацыянальнаму выкарыстанню; прыняць вычарпальныя меры па зносу не выкарыстоўваемых для пастаяннага пражывання дамоў, гаспадарчых пабудоў на прыдамавых тэрыторыях і выкарыстання вызваліўшыхся зямельных участкаў пад будаўніцтва ці прыцягненне ў севазварот, у кароткія тэрміны вызваляць іх ад фундаментаў і смецця.
Пассельвыканкамы закліканы абавязаць спадчыннікаў уступіць у спадчыну на права ўладання домам або прыняць меры па зносу непрыгодных для пражывання дамоў.
Прынята рашэнне з кантролю гэта пытанне не здымаць, а прадоўжыць да красавіка 2012 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.