Лепшая арганізацыя кірмашу

Даўняй і добрай традыцыяй сталі сезонныя кірмашы ў сталіцы Беларусі, у якіх пастаянна прымаюць актыўны ўдзел і вытворцы Гродзеншчыны.
Нядаўні кірмаш на пляцоўцы каля Палаца спорту наладзілі сельгасарганізацыі, мясныя і малочныя камбінаты, райспажыўтаварыствы, камбінаты бытавога абслугоўвання насельніцтва, прадпрыемствы-вытворцы спажывецкіх тавараў  нашай вобласці, якія хлебам-соллю сустракалі мінчан і гасцей сталіцы.
Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, тут запрашалі перакусіць і пагрэцца рэстаранчыкі, была магчымасць і сфатаграфавацца на падворках, якія абсталявалі каля шматлікіх гандлёвых палатак. Весялілі ўсіх і артысты творчых калектываў з Прынёманскага краю.
У канцы восеньскага кірмашу Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт падвёў вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю кірмашу. Карэліцкае УКП бытавога абслугоўвання насельніцтва і СВК “Прагрэс-Верцялішкі” падзялілі трэцяе месца. Першае месца дасталося Навагрудскаму масларобчаму камбінату, а другое — Астравецкаму райспажыўтаварыству.                                        

Добавить комментарий