Навіны спорту

Лёгкая  атлетыка
На першынстве Гродзенскай вобласці сярод спартсменаў 1998-1999 гадоў нараджэння вучаніца Варанчанскай сярэдняй школы Алеся Гаўрош заняла другое месца ў бегу на дыстанцыі 600 м.
Марыя Непагода з Турэцкай СШ стала трэцяй у бар’ерным бегу на 60 м.
Арцём Логіш заняў другое месца на чэмпіянаце вобласці па лёгкаатлетычнаму кросу на дыстанцыі 4000 м, трэцім у бегу на 3000 м фінішаваў Сяргей Лісоўскі.
Валейбол
Каманда юнакоў 1995 года нараджэння заняла трэцяе месца на спаборніцтвах у праграме абласной спартакіяды па месцы жыхарства. Гонар раёна абаранялі Аляксей Валько, Павел Серык, Яўгеній Ваўчок (Лукская СШ), Віталій Скурат, Аляксандр Ермаковіч, Дзмітрый Пуцята (Мірская СШ) і Сяргей Логін (Мірскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж).
Міні-футбол
У чэмпіянаце раёна  па гэтым відзе спорту прымалі ўдзел 14 каманд прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Першае месца заняла каманда СВК “Малюшычы”, на другім месцы — раённы аддзел  па надзвычайных сітуацыях, і трэцімі сталі футбалісты каманды СВК “Лукі-Агра”.
Трынаццаць школ разыгралі першынства раёна. Пераможцамі сталі  футбалісты СШ № 2 г. п. Карэлічы, на другім месцы каманда Красненскай сярэдняй школы, на трэцім — Жухавіцкай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.