Перамагаць увайшло ў звычку

Дзевяць гадоў працуе ў ДУП “Аўтапарк № 8 “ вадзіцель Аляксандр Русецкі, на працягу сямі з якіх удзельнічае ў рэспубліканскіх спаборніцтвах прафесійнага майстэрства. Ніколі не вяртаўся малады вадзіцель без прызавога месца, тройчы нават станавіўся першым. У гэтым годзе Аляксандр заваяваў другое месца. Можна сказаць, што перамагаць для яго ўвайшло ў добрую звычку.
І хаця Аляксандр у свой час закончыў Акадэмію фізічнай культуры і спорту (факультэт турызму), але сваё прызначэнне знайшоў менавіта за баранкай аўтобуса. Магчыма, што ролю ў яго прафесійным вызначэнні адыграў бацька, які 30 гадоў працаваў вадзіцелем у гэтым жа парку. Магчыма, і хутчэй за ўсё, гэтая справа прыйшлася па душы. Заўсёды ветлівы з пасажырамі, ён дасканала ведае сваю машыну і можа справіцца з любой паломкай. Калісьці Аляксандр прыняў прапанову дырэктара прадпрыемства папрацаваць на МАЗе, але потым адмовіўся, адчуў, што не яго гэта справа, вярнуўся за руль аўтобуса. Малады вадзіцель зрабіў правільную выснову: працаваць трэба з задавальненнем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.