Словы падмацоўваюцца справамі

Калектыў ДРБУ-158 Георгій         Яўгеньевіч Драздоў узначальвае               6 гадоў. І трэба адзначыць, што за гэты час непазнавальна змянілі сваё аблічча не толькі вытворчая база, але і дарогі, якіх на балансе ўпраўлення — 536,897 км.
Тут сфарміраваўся згуртаваны калектыў, у якім працуюць прафесіяналы.
Стараннасцю вызначаюцца рабочы Алег Міхайлавіч Буцкевіч, машыністы пагрузчыкаў Мікалай Іосіфавіч Манько, Мікалай Аляксандравіч Уласевіч, бульдазерысты Сяргей Аляксандравіч Арцём, Сяргей Дзмітрыевіч Чубрык, акумулятаршчык Уладзімір Леанідавіч Валасевіч, машыністы аўтагрэйдара Віталій Іванавіч Сякач, Дзмітрый Аляксандравіч Пахольчык  і многія іншыя.

Калектыў, у якім налічваецца 112 чалавек, паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Так,  аб’ём капітальных укладанняў за  9 месяцаў бягучага года склаў 8523 млн рублёў, ці 124,8 працэнта росту да аналагічнага перыяду мінулага года.
У гэтым годзе ў эксплуатацыю   ўведзены ўчастак дарогі Бярозавец—Лукі—Далматаўшчына працягласцю 1,1 км, зроблены капітальны рамонт 3,16 км дарогі Райца—Цырын —Навасёлкі.
Паспяхова працуюць дарожнікі і на добраўпарадкаванні аграгарадка Малюшычы.
З таго часу, як стала вядома, што абласныя “Дажынкі-2011” пройдуць у нашым райцэнтры, гарадскі пасёлак ператварыўся ў адну вялікую будаўнічую пляцоўку. Дарожнікі прыкладаюць намаганні, каб справіцца з пастаўленымі задачамі. А словы іх падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі.
Дарэчы, варта сказаць добрае слова ў адрас дарожнікаў са Слоніма, Шчучына, Свіслачы, Навагрудка, Ваўкавыска, якія дапамагаюць у добраўпарадкаванні  Карэліч. За што мы шчыра ўдзячны.
Віншуем усіх з прафесійным святам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.