«Старасты — сувязное звяно паміж уладай і людзьмі»

У Малюшыцкім сельскім Савеце прыём грамадзян вёў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 33, дэпутат Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў па Красненскай выбарчай акрузе № 20 Наумовіч Андрэй Мікалаевіч (на здымку).
На прыём прыйшло шэсць чалавек. Пытанні такія: як у 3-ох пакаёвай кватэры замяніць печку на паравы кацёл, як зрабіць дакументы на дом і прысядзібны ўчастак, калі мае права пайсці на пенсію чалавек, у якога ёсць пасведчанне ўдзельніка ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС і іншыя. Як бачна, пытанні былі розныя, а просьба адна — ”дапамажыце”. Так, дапамагчы можна, нават патрэбна, бо ўсе мы людзі. Але спачатку давайце задумаемся над названымі праблемамі, якія, дарэчы, людзі самі могуць вырашыць, было б жаданне.

Шчыра кажучы, людзям, якія звярнуліся да Андрэя Мікалаевіча, патрэбна было толькі падказаць у якім накірунку неабходна дзейнічаць, каб паставіць кацёл, аформіць дакументы на дом, ці даведацца, калі прыйдзе час ісці на пенсію… І няма сумнення, каб гэтыя жыхары звярнуліся да старшыні сельвыканкама з гэтымі пытаннямі, — ён абавязкова ім дапамог бы.
Сёння на тэрыторыі Малюшыцкага сельсавета пражывае палавіна грамадзян пенсійнага ўзросту. Амаль кожны з іх чакае дапамогі ад улады, органаў мясцовага самакіравання, сельгаскааператываў, сацыяльных службаў. І яна аказваецца адрасна.
Радуе, што большасць пенсіянераў маюць дзяцей. Паўстае пытане, чаму яны не могуць дапамагчы састарэлым бацькам? Часта прыходзілася чуць, што дзеці далёка жывуць ды і асабістых праблем у іх хапае. А як жа любоў, павага, нарэшце, дапамога сыноў і дачок бацькам? Хіба гэтыя нормы зносін у грамадстве хто-небудзь адмяняў?
На тэрыторыі сельскага Савета знаходзіцца 27 населеных пунктаў, у якіх пражывае 2172 жыхары (па стану на 01.01.2011 г.), у тым ліку 287 дзяцей, 1028 чалавек працаздольнага ўзросту і 857 пенсіянераў.
За працоўны дзень старшыні сельсавета немагчыма аб’ехаць усе вёскі і сустрэцца з жыхарамі. Тут на дапамогу прыходзяць старасты. Менавіта яны з’яўляюцца сувязным звяном паміж уладай і людзьмі. Стараста вёскі Лукошын З. У. Логвіна прыйшла на прыём не па асабістаму пытанню. Зінаіду Уладзіміраўну хвалюе добраўпарадкаванне дарогі, забеспячэнне людзей пенсійнага ўзросту палівам. Відаць, што чалавек душою хварэе за сваю справу, за просьбы людзей.
— Такіх старастаў вёсак патрэбна заахвочваць, — адзначыў Андрэй Мікалаевіч. — Тым больш, што заканадаўчая база для падтрымкі органаў мясцовага кіравання і самакіравання створана.
Старасты населеных пунктаў — людзі сціплыя. Працуюць па ўласнай ініцыятыве, а справу робяць вялікую. I калі няма грашовых сродкаў, дык можна ў кожным сельсавеце заахвоціць і маральна — занесці іх партрэты на Дошку Пашаны.
На прыёме грамадзян старшынёй абласнога Савета дэпутатаў А. М. Наумовічам прысутнічалі старшыня СВК “Малюшычы” Г. А. Белы, дырэктар КСУП “Племзавод “Карэлічы” В. К. Чыжык, дырэктар філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам А. М. Смаль, старшыня Малюшыцкага сельскага Савета В. А.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.