У акушэрска-гінекалагічным аддзяленні ўтульна, камфортна і лепшыя ўмовы працы

Па традыцыі каравай, як сімвал гасціннасці нашага народа, уручаецца намесніку старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчыку. У сваёй прамове Руслан Юр’евіч адзначыў вялікую ролю работнікаў аддзялення ў з’яўленні на свет дзяцей, нагадаў аб стараннай працы будаўнікоў у час рамонту і падзякаваў калектывам РБП-12 і сельгастэхнікі, якія своечасова здалі аб’ект. Ён выказаў надзею, што праблема дэмаграфіі “пераломіцца” і на свет будзе з’яўляцца ўсё больш малышоў, а таксама спадзяванне на тое, што гэта не апошняя ўстанова медыцыны, якая набыла дастойны выгляд.
Галоўны ўрач УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Г. С. Будрэвіч гаварыў, што ў райбальніцы штогод праводзяцца капітальныя рамонты аддзяленняў. І гэта радуе. А калектыў тут згуртаваны і працавіты.
З 1984 года ўзначальвае  аддзяленне Ганна Аляксандраўна Жарская. Ад імя ўсіх жанчын раёна Ганна Аляксандраўна падзякавала за цудоўныя ўмовы, якія створаны ў дадзеным аддзяленні. Словы ўдзячнасці адрасавала старшыні райвыканкама В. Л. Шайбаку,  намесніку старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчыку, кіраўнікам будаўнічых арганізацый Я. П. Нечаю (РБП-12) і В. У. Марушку (сельгастэхніка) і ўсім, хто дапамагаў у гэтай важнай справе.
Настаяцель храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла г. п. Карэлічы, кандыдат багаслоўя, айцец Максім у сваім выступленні гаварыў  пра святы Пакрова Божай Маці і Дзень маці, якія  адзначаюцца ў адзін дзень.  Ён пажадаў, каб святая Багародзіца ўсіх аберагала, а таксама здароўя, душэўных сіл і працалюбства. Святар падарыў аддзяленню ікону Святой Багародзіцы.
Наступае кульмінацыйны момант урачыстасці — ганаровае права перарэзаць чырвоную  стужку прадастаўляецца намесніку старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчыку, галоўнаму ўрачу УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Г. С. Будрэвічу і загадчыцы аддзялення Г. А. Жарскай.
Айцец Максім асвяціў акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне.

{jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.