Уборачныя работы на фінішы

Па стану на 21 кастрычніка цукровыя буракі ўбраны на 2083 га (62,3 %). Накапана іх 105 тыс. тон. Ураджайнасць па раёне — 504 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 86 тыс. тон.
Кукуруза ўбрана на 5839 га (94 %). Валавы збор дасягнуў 194 тыс. тон. На зерне ўбрана 878 га. Валавы збор складае амаль 9 тысяч тон. Кожны гектар дае па 102 ц, а ў СВК “Лукі-Агра” — 146 ц, “Маяк-Заполле” — 116, “Жухавічы” і імя Чарняхоўскага — па 113 ц.
Зябліва ўзнята на 10800 га (65 %), у тым ліку пад лён — 1380 га, за дзень узарана 416 га. Працавала 29 трактароў.
Хімпраполка азімых праведзена на 7639 га.
Для грамадскай жывёлагадоўлі назапашана 8776 т сена (89 %, 100274 т сенажу (98,6 %), 10085 т зернесенажу, сіласнай масы 186,5 тыс. т, у тым ліку гатовага сіласу з кукурузы — 158326 тон. На ўмоўную галаву нарыхтавана 29,5 ц карм. адзінак (летась на гэту дату 25 ц).

Добавить комментарий