Увага: “прамая лінія”!

26 кастрычніка 2011 года адбудзецца «прамая лінія», якую праводзіць райвыканкам сумесна з рэдакцыяй раённай газеты «Полымя» і раённым радыё.
Тэма: «Аб падрыхтоўцы арганізацый і жыллёвага фонду раёна да ацяпляльнага сезона, аб забеспячэнні насельніцтва палівам».
Абмеркаванне пройдзе ў форме «круглага стала», на які запрошаны:
ЗАБРОДСКАЯ Рэгіна Аляксандраўна – начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
РУДАК Аляксандр Іванавіч – дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
СМАЛЬ Аляксандр Міхайлавіч – дырэктар філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню палівам.
Вашых званкоў будуць чакаць з 9.00 да 11.00 па тэлефонах: 2-21-65 (галоўны рэдактар), 2-12-27 (намеснік галоўнага рэдактара).

{jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.