Важнае звяно

Аўтатранспарт з’яўляецца адным з важнейшых структурных падраздзяленняў адкрытага акцыянернага таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка”. Закліканыя аказваць паслугі прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, аўтатранспартнікі паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі.
— За дзевяць месяцаў бягучага года, — расказвае дырэктар таварыства В. У. Марушка, — імі выканана работ на суму 3 мільярды 187 мільёнаў рублёў. План выкананы на 137 працэнтаў, рост да адпаведнага перыяду 2010 года — 148 працэнтаў.
Грузаабарот за гэты перыяд склаў 5 мільёнаў 120 тысяч тона-кіламетраў, перавезена 143,8 тыс. тон народнагаспадарчых грузаў. У іх ліку: 11,2 тыс. тон зерня, 27,9 тыс. тон малака, 11,5 тыс. тон цукровых буракоў (на сённяшні дзень гэты паказчык дасягнуў 23 тысячы тон), 39 тысяч тон арганічных угнаенняў, 15,6 тыс. тон вапнавых матэрыялаў і 37,3 тыс. тон іншых грузаў.
Аб’ём вытворчасці ў разліку на аднаго працуючага складае                    6 мільёнаў 945 тысяч рублёў. Сярэдняя зарплата — 1 мільён 347 тысяч рублёў (рост 145 %).
Стараннай працай вызначаюцца ў калектыве вадзіцелі аўтамабіляў МАЗ-550102 М. І. Дзянішчык, які перавёз 13236 т грузаў,            В. У. Масловіч — 13345 т, вадзіцелі аўтамабіляў КАМаз-55102                 А. М. Шыгала, на рахунку якога 7082 т перавезеных грузаў, і Д. С.                Арцюх, які перавёз 5958 т.
Вадзіцелі малакавозаў ГАЗ-53       А. А. Андраюк і В. А. Бузук перавезлі адпаведна 1774 і 1657 т малака, а вадзіцелі МАзаў І. І. Коўгар і А. П. Сачко — 3128 і                    3087 тон.
Сёлета набылі новы малакавоз МАЗ і ёмістасць да малакавоза ГАЗ-53 аб’ёмам 4,2 т.
Зладжаную работу аўтатранспарту забяспечваюць дыспетчары Т. М. Кужалевіч і В. Г. Ярмола, а гатоўнасць тэхнікі — слесар М. В. Сурага, электрык С. І. Харошка, механік М. Л. Захарчук, начальнік аддзела аўтатранспарту    К. У. Шумчык.
Са святам вас, аўтатранспартнікі!

Добавить комментарий