З клопатам пра людзей

У раённай арганізацыі стаяць на ўліку 32 чалавекі, з іх 10 — працаздольнага ўзросту, 6 чалавек прайшлі працоўную адаптацыю ў арганізацыях (установах) па-за сістэмы ГА “БелТіз”. Яны працуюць і карыстаюцца павагай у калектывах. Два чалавекі заняты на сезонных работах.
За справаздачны перыяд двум членам арганізацыі аказвалася адрасная дапамога ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, адзін атрымаў дапамогу ад абласнога ўпраўлення “Бел Тіз”, за адным замацаваны сацыяльны работнік.
Прамоўца адзначыў, што ІП  А. І. Шынкевіч з’яўляецца актыўным спонсарам арганізацыі, дапамагае прадуктовымі наборамі і падарункамі да Новага года.

Вясной і восенню членам арганізацыі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і раней працавалі ў СВК, сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы аказваюць дапамогу ў пасадцы, апрацоўцы і ўборцы бульбы. Некаторым былым членам СВК кожную  восень гаспадаркі выдзяляюць бясплатна ці па льготнай цане сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама цукар, крупу, муку, збожжа і іншыя віды прадуктаў.
Аляксанр Іванавіч звярнуў увагу на тое, што з узростам невідушчаму ці чалавеку, які слаба бачыць, становіцца цяжэй выйсці з дому, самастойна дабрацца да патрэбнага месца. Неабходна пераадолець шлях, дзе на кожным кроку падпільноўваюць перашкоды. Наведванне грамадскіх устаноў звязана з пэўнымі цяжкасцямі. Для гэтага ў раёне вядзецца стварэнне безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці інвалідаў па зроку і слабабачачых людзей. У час будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і прылягаючых тэрыторый улічваюцца фізічныя магчымасці інвалідаў і ўстанаўліваюцца пандусы, пеяры, розныя агароджы.
Неад’емнай часткай жыцця інвалідаў з’яўляецца наведванне магазінаў. Нялёгка тым, у каго дрэнны зрок ці хто не бачыць зусім. Чалавек прыходзіць у магазін і сутыкаецца з мноствам праблем: слабое асвятленне вітрын, не відаць цаны, неветлівыя адказы прадаўцоў на пытанні.
Кожны год у час правядзення месячніка гандлёвым прадпрыемствам, работнікам грамадскага транспарту і сферы абслугоўвання рассылаюцца звароты-памяткі па пытаннях абслугоўвання інвалідаў па зроку і слабабачачых людзей. Гэта мае станоўчы вынік.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы ёсць агучаная літаратура на аудыёкасетах, а інвалідам па зроку хацелася б на дыскетах, флэшках. Літаратура таксама дастаўляецца ў сельскія бібліятэкі і г. п. Мір. Ёсць наш радыёчасопіс “Товарищ”.
Ёсць у раённай арганізацыі і свае актывісты: А. С. Дзяшкевіч, С. Д. Барышчук, В. С. Вярыга. Асабліва была адзначана А. С. Дзяшкевіч, якая ўдзельнічае ва ўсіх раённых і абласных фестывалях, конкурсах, аглядах мастацкай самадзейнасці.
Раённая арганізацыя супрацоўнічае з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”. Яе члены наведваюць гурткі пры ЦСАН: “Здароўе”, “Віртуальны свет”, “Чароўныя рукі”, “Сакрэты прыгажосці”, “Пазнай свет”. Цэнтр прадастаўляе вялікі спектр паслуг. Аказваюцца юрыдычныя і псіхалагічныя кансультацыі.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І. А. Богуш адзначыла, што “вельмі добра, што ёсць таварыства, якое можа згуртаваць людзей, а па ўзнікаючых пытаннях можна звяртацца ў наша ўпраўленне. Мы заўсёды прыдзем на дапамогу”.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТіз” Я. М. Баклага даў станоўчую адзнаку дзейнасці арганізацыі. Яўген Міхайлавіч прыехаў не з пустымі рукамі — прывёз прадуктовыя наборы для інвалідаў.
На сходзе былі ўзняты пытанні, на якія  дадзены адказы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.