За рулём — сапраўдныя прафесіяналы

Старонняму назіральніку прафесія шафёра здаецца лёгкай і простай: круці баранку ды едзь сабе паціху. Але кожны, хто паспытаў гэтага хлеба, скажа, што работа  надзвычай адказная, якая патрабуе штохвіліннай уважлівасці і сканцэнтраванасці, нават цярплівасці. І не важна, гэта перавозка пасажыраў альбо грузаў.
Заўсёды пра гэта памятаюць у ДУП “Аўтапарк № 8” і імкнуцца не толькі выжываць у няпростых эканамічных умовах, але і атрымліваць прыбытак. Так, за прайшоўшы перыяд бягучага года чысты прыбытак склаў 23 млн рублёў, а выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг — 3393 млн руб. З пачатку года перавезена 184000 тон грузаў, грузаабарот склаў 5774000 тона-кіламетраў. А грузаабарот на адну машыну ўтрымлівае другое месца ў вобласці сярод аўтапаркаў. Паказчыкі нядрэнныя.

Усяго аўтапарк налічвае 17 грузавых аўтамашын (МАЗы) і 16 аўтобусаў, рэгулярна папаўняецца новай тэхнікай: у гэтым годзе атрымалі два аўтобусы і адзін МАЗ. Круглы год аўтапарк задзейнічаны на розных відах работ. Падчас уборачнай — гэта перавозка зерня на хлебапрыёмныя пункты, у зімовы перыяд — вываз арганічных угнаенняў. А гэтымі днямі, калі ідзе актыўная кампанія па ўборцы цукровых буракоў, 14 адзінак транспарту перавозяць салодкія карэнні. На рахунку вадзіцеляў аўтапарка каля 17,5 000 тон перавезеных караняплодаў.
Круглы год прадпрыемства супрацоўнічае з дарожнымі і будаўнічымі арганізацыямі, спіртзаводамі раёна і вобласці, для якіх перавозіць гравійна-пясчаную сумесь, зерне і іншыя віды грузаў. Адна машына працуе на міжнародных перавозках: курсіруе ў Расію і назад.
Па словах дырэктара прадпрыемства А. А. Каморніка, нягледзячы на ўзрастаючую колькасць асабістага транспарту, аўтапарку ўдаецца трымацца ў барацьбе за пасажыра: за прайшоўшы перыяд 2011 года перавезена 101000 чалавек.
Акрамя асноўных відаў паслуг, прадпрыемства аказвае яшчэ і дадатковыя. Тут працуе станцыя дыягностыкі аўтатранспарту, аўтамыйка і станцыя па рамонце легкавых машын і шынамантаж. Любы аўтааматар можа звярнуцца сюды за кваліфікаванай дапамогай. Прыбытак прадпрыемству прыносяць і памяшканні, якія здаюцца ў арэнду. На сённяшні дзень іх 10.
Для такога шырокага спектра паслуг штат аўтапарка невялікі — 70 чалавек, і ўсе разумеюць, што толькі зладжаная калектыўная работа прывядзе да станоўчых вынікаў. Старанна выконваюць свае прафесійныя абавязкі вадзіцелі С. І. Кузьміч, М. М. Кузьміч, Б. І. Сянько, М. М. Шах, С. В. Кохан, С. А. Быліч,  Д. А. Еўтух, М. Л. Бунчук, Л. М. Маслоўскі, Л. У. Наумчык, работнік станцыі дыягностыкі Ю. Э. Юрчык, работніца аўтамыйкі Л. К. Ястраб, работнік станцыі тэхнічнага абслугоўвання           В. М. Лагута, бухгалтар  А. У. Каралько, кантралёр Т. І. Станкевіч.


Прыемнай навіной напярэдадні прафесійнага свята для ўсяго калектыву і асабіста для  24-гадовага вадзіцеля Уладзіміра Русецкага стала прызавое месца ў абласным спаборніцтве па адвозцы зерня, які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1060 тон. Радуе, што ў такую адказную і досыць складаную прафесію ідзе моладзь і амаль з першых крокаў дасягае значных поспехаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.