Захаваем лес чыстым

Лес у Беларусі з’яўляецца адным з галоўных прыродных багаццяў. Наша краіна ўваходзіць у дзясятку вядучых лясных дзяржаў Еўропы. Каб захаваць гэтыя пазіцыі і зберагчы для нашчадкаў прыгажосць і непаўторнасць беларускіх лясоў, кожнаму з нас неабходна выхаваць у сабе гаспадарскія, беражлівыя адносіны да прыроды.
Чысціня і парадак у лесе залежаць ад нашай культуры, ад нашага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Менавіта на гэта і была накіравана добраахвотная рэспубліканская акцыя “Чысты лес”. Асноўнымі мэтамі акцыі сталі навядзенне парадку на землях ляснога фонду, а таксама прапаганда чысціні і беражлівых адносін насельніцтва да лясных багаццяў.
Актыўны ўдзел у акцыі прынялі школьнікі ДУА “Ярэміцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У. А. Калесніка”. У дзень яе правядзення вучні дапамагалі работнікам лясніцтва ў добраўпарадкаванні і ачыстцы лесу ад бытавога смецця. Імі было ўбрана каля 3 га лесу. У сваю бескарыслівую працу школьнікі ўкладалі адзіную мэту – звярнуць увагу акружаючых на праблему забруджвання навакольнага асяроддзя, у тым ліку і лесу. Галоўная задача – захаваць лес чыстым.

{jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.