26 лістапада 2011 года — раённы суботнік

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці ў Карэліцкім раёне на добраахвотнай аснове 26 лістапада 2011 года раённы суботнік  на рабочых месцах або шляхам удзелу ў добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан населеных пунктаў.
Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка ў аб’ёмах, вызначаемых работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак фінансавага аддзела райвыканкама № 3642518000130 ЦБП № 411 у г. п. Карэлічы філіяла № 413 г. Ліда ААТ “АСБ Беларусбанк”, код банка 152101696, код плацяжу 09990, УНП 500105025, і накіроўваюцца на набыццё навагодніх падарункаў для дзяцей з замяшчальных семьяў, выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна”, дзяцей-інвалідаў, навучэнцаў 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна.
Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 26 лістапада 2011 г. з’яўляецца рабочым днём, ажыццяўляецца добраахвотна ў памеры, вызначаемым самымі калектывамі.{jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.