Будзем берагчы зробленае

Здаўна павялося, што чалавек, які чакае гасцей, рыхтуецца прыняць іх добра. Так было і ў нашым гарпасёлку: шмат папрацавалі будаўнікі, каб Карэлічы набылі прывабны выгляд. Адным словам, наведзены адмысловы парадак на вуліцах, вабяць вока светлыя фарбы адміністрацыйных будынкаў, устаноўлены прыгожыя агароджы, свецяць новыя ліхтары…
А мне, як жыхарцы райцэнтра, дзяцінства і юнацтва якой прайшло на вуліцы імя Гастэлы, так і хочацца запрасіць землякоў-гараджан: прыязджайце на маленькую радзіму, каб палюбавацца ёю і ўбачыць тыя змены, якія адбыліся ў родным куточку. І вы пераканаецеся, што ў нас не горшыя вуліцы, чым у горадзе.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці мясцовай уладзе за праяўлены клопат: на вачах папрыгажэлі Карэлічы. І сёння карэліччане закліканы берагчы ўсё зробленае для нас. Кожны жыхар абавязаны захаваць у чысціні і парадку тыя вуліцы, агароджы, тратуары, каб яны служылі доўга. {jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.