Дастойныя ўзнагароды

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў згодна з рашэннем райвыканкама ўзнагароджаны Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта:
БАГУШЭВІЧ Мікалай Іванавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Маяк-Заполле”;
ГАШАНЮК Сяргей Міронавіч, трактарыст-машыніст СВК імя У. З. Царука;
ЗАБЕНЬКА Марына Дзям’янаўна, упраўляючая фермы “Далматаўшчына” СВК “Лукі-Агра”;
КАРПУК Мікалай Уладзіміравіч, упраўляючы малочна-таварнай фермы “Малыя Жухавічы” СВК “Жухавічы”;
КОРШУН Міхаіл Міхайлавіч, вадзіцель СВК “Цырын-Агра”;
РАДЗЕВІЧ Андрэй Паўлавіч, тарактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”;
ЧУБРЫК Зоя Віктараўна, галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка”.
*   *   *
За шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны КАРЭЦКІ Уладзімір Браніслававіч — трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Племзавод Карэлічы”.
Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў удастоена ЗАГІБАЙЛАВА Аксана Канстанцінаўна, аператар машыннага даення СВК імя Чарняхоўскага, за шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.