Пасяджэнне райвыканкама

Адбылося лістападаўскае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам кіраўніка раённай “вертыкалі” В. Л. Шайбака.
Разгледжаны стан і меры па далейшым развіцці інфарматызацыі адукацыйнай прасторы ў раёне, павышэнню эфектыўнасці ўкаранення электронных сродкаў навучання. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч.
Па-дзелавому прайшло абмеркаванне ходу выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” па пытаннях папярэджання гібелі і траўматызму работнікаў на вытворчасці і захаванні заканадаўства аб ахове працы арганізацыямі, прадпрыемствамі і сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі раёна”.
Блізкімі па тэматыцы былі таксама пытанні аб ходзе выканання рашэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2008 г. аб рабоце па забеспячэнні захаванасці дзяржаўнай уласнасці і асабістай маёмасці грамадзян у раёне і аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 23 лютага 2007 г. аб захаванні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы” арганізацыямі раёна і мерах па папярэджанні гібелі людзей пры ўзнікненні пажараў, з інфармацыямі па якіх выступілі начальнік РАУС А. А. Нос і начальнік РАНС В. К. Рыбак.
Разгледжаны ход выканання рашэння райвыканкама ад 27 жніўня 2010 г. “Аб ахове і выкарыстанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў раёна, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы”.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты разгорнутыя і канкрэтныя рашэнні.
У пасяджэнні райвыканкама прынялі ўдзел: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Марыя Сямёнаўна Праташчык, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі — начальнік упраўлення каардынацыі і метадычнага забеспячэння службовай дзейнасці Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Мікалаевіч Гатальскі, начальнік аддзела дзяржаўнай сістэмы папярэджання надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Барысавіч Зайцаў, вядучы спецыяліст упраўлення адукацыі аблвыканкама Ларыса Пятроўна Губіч.

Пасяджэнне райвыканкама

Адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама С.В.Барычэўскі.
Разгледжана пытанне “Аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года”.
З дакладамі выступілі: намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы І.Р.Лазарэвіч, намеснік начальніка па эканоміцы, начальнік аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Н.П.Чубрык, намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву А.А.Быліч, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы Р.Ю.Абрамчык.
Аб выніках выканання бюджэту раёна за студзень-верасень 2011 года далажыў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама І.І.Дарашэнка.
На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта заслухана справаздача старшыні Турэцкага сельскага выканкама В.В.Ходар па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”. (Дарэчы, напярэдадні пасяджэння члены райвыканкама наведалі сельсавет, СВК імя Чарняхоўскага і аб’екты: Турэцкую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, дзе тлумачэнні даваў яе загадчык Іван Дамінікавіч Паўлючык; магазіны “Прадукты” райспажыўтаварыства і індывідуальнага прадпрымальніка Тананкі ў аграгарадку Турэц; механічную майстэрню; лазню, якая працуе кожную суботу і вяскоўцы мыюцца бясплатна; ферму “Лыкавічы”, дзе тлумачэнні даваў старшыня гаспадаркі М.М.Шуляк).
Абмеркаваны ход выканання рашэння райвыканкама ад 27 мая 2011 г. “Аб выніках работы арганізацый раёна ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да работы ў прадстаячы асенне-зімовы перыяд 2011-2012 гадоў”. З інфармацыяй выступіў М.А.Гацкі — начальнік Энергаінспекцыі па Карэліцкім раёне.
Па разгледжаных пытаннях прыняты канкрэтныя рашэнні.
У пасяджэнні райвыканкама прынялі ўдзел: Аляксандр Мікалаевіч Прышчыц — начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, Алена Пятроўна Бераснева — галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда”, член аблвыканкама, Святлана Іванаўна Дубай — суддзя Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці.
А.М.Прышчыц выступіў з прамовай.
Вынікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта падвёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С.В.Барычэўскі.
{jcomments on}

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.