Сесія раённага Савета дэпутатаў

Адбылася дванаццатая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, якую вёў яго старшыня А. В. Шкадаў.
Па першым пытанні выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Дарашэнка.
Дэпутаты прагаласавалі за ўнясенне змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2010 года № 21.
Разгледжана пытанне “Аб павелічэнні ў 2012 годзе ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку асобным катэгорыям плацельшчыкаў”. З інфармацыяй выступіў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Карэліцкім раёне Ф. Э. Швабовіч.
У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.