Сябе паказалі, на людзей паглядзелі

Сёлета на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” у г. Маладзечна пабывала дэлегацыя нашага раёна, у складзе якой былі пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў у 2011 годзе.
Гэтага гонару быў удастоены старшыня праўлення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Іван Мікалаевіч Шыш за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў. Гаспадарка, узначальваемая ім, нарыхтавала па стану на 1 верасня 2011 года 5289 тон кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 18,2 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы грамадскага статку і заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.
Кааператыў узнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у суме 15 мільёнаў рублёў.
*  *  *
Плённа папрацаваў на дапрацоўцы зерня аператар зернесушыльнай устаноўкі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Царука Леанід Уладзіміравіч Наумовіч, на рахунку якога 11369 умоўных тон прасушанага зерня.
За дасягнутыя поспехі ў працы калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь прысудзіла яму першае месца ў спаборніцтве і ўзнагародзіла Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй ў суме 5 мільёнаў рублёў.
*  *  *
Актыўна ўключыўся ў рэспубліканскае спаборніцтва сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку зерня ад камбайнаў, шафёр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Жухавічы” Ігар Канстанцінавіч Сайкоўскі, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз ад камбайнаў 1528 умоўных тон зерня і заваяваў трэцяе месца.
Пераможца ўзнагароджаны тэлевізарам.
*  *   *
Другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі іх перавозку ад кормаздабываючых камбайнаў і машын, заваяваў трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Лукі-Агра” Мікалай Фёдаравіч Гузавец.
У якасці падарунка яму ўручаны дамашні кінатэатр.
*  *  *
У спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку  зерня ад камбайнаў, другое месца заняў шафёр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Андрэй Сяргеевіч Буляк, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз ад камбайнаў 1178 умоўных тон зерня.
З рэспубліканскіх “Дажынак” Андрэй прывёз каштоўны падарунак — дамашні кінатэатр.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.