Уважліва выслухаць і дапамагчы

8 тэлефонных званкоў паступіла на “прамую лінію”, якую праводзілі райвыканкам сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Полымя” і раённым радыё па тэме “Аб падрыхтоўцы арганізацый і жыллёвага фонду раёна да ацяпляльнага сезона, аб забеспячэнні насельніцтва палівам”.
Чатыры заяўнікі — Наталля Яўстафіеўна Буй і Ніна Дзмітрыеўна Барэйка з Цырына, Надзея Уладзіміраўна Фадзеева і Клаўдзія Сцяпанаўна Чачотка з Карэліч — звярнуліся па пытанні атрымання паліва.

На дадзеныя звароты дырэктар філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам А.М.Смаль патлумачыў, што ў бліжэйшыя дні паліва будзе завезена адрасатам. Заяўнікам з вёскі Цырын яно будзе дастаўлена ў адзін дзень у сувязі з патаненнем дастаўкі. Жадаючыя набыць дадаткова паліва для ацяплення жылога памяшкання могуць па свабоднай цане.
Л.Э.Сапліца з г. п. Карэлічы скардзілася на дрэннае ацяпленне ў кватэры. На дадзены зварот дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі А.І.Рудак паведаміў, што ацяпленне адноўлена.
А на пытанне Л.Г.Чабатаровіч (вул. Гагарына, 28/2): “Чаму летам у доме няма гарачай вады?”, ён адказаў: “Пачаты работы па пракладцы трубаправода гарачага водазабеспячэння. У дадзеным мікрараёне з-за абмежаванасці сродкаў работы плануецца закончыць да канца першага паўгоддзя 2012 года”.
Аб падключэнні газу вяла размову Г.К.Юрыс з г. п. Мір. Дадзенае пытанне знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме.
Н.А.Шэйман з в. Цырын выказвала словы шчырай падзякі мясцовай уладзе, кіраўніцтву СВК “Цырын-Агра”, якія ўдзяляюць шмат увагі вырашэнню жыццёвых праблем вяскоўцаў, падтрымліваюць у хвіліны радасці і бяды, аказваюць дапамогу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.