Узняты злабадзённыя пытанні

Як паведамлялася, адбылася “прамая лінія” з начальнікам раённага вузла электрычнай сувязі Міхаілам Міхайлавічам ДРАЗДОВЫМ. Пытанні былі злабадзённымі, і на іх  дадзены адказы.
В. У. Кулак з г. п. Мір прасіў перавесці тэлефонны кабель з паветранага ўвода на падземны. Начальнік РВЭС паабяцаў, што ў лістападзе ўвод будзе заменены.
Аб разблакіроўцы тэлефонаў вялі размову Н. У. Рудая і Н. П. Сачко з вёскі Кайшоўка. Міхаіл Міхайлавіч адказаў, што пытанне будзе вывучана.  Трэба  вырашыць, каму з заяўнікоў устанавіць бесправадны тэлефон, а хто застанецца на ранейшай тэлефоннай лініі. Тры прадстаўнікі (у тым ліку раённы вузел электрычнай сувязі) павінны  абмеркаваць дадзенае пытанне і прыйсці да адзінага рашэння.
“Дзе можна набыць радыёпрыёмнік?” — цікавілася Г. Ф. Стральцова з г. п. Карэлічы. “Радыёпрыёмнік “Мэта” можна купіць у сэрвісным цэнтры “Белтэлекама” раённага вузла электрычнай сувязі”, — прагучаў адказ.
Ад жыхароў вуліцы Жалезняковіча райцэнтра (заяўнік не назваўся) паступіла прапанова: не праводзіць рэканструкцыю праваднога радыё. На зварот атрымана  тлумачэнне: “Вядзецца добраўпарадкаванне Карэліч, убіраюцца паветраныя лініі электрафікацыі, таму адсутнічае магчымасць падачы праграм праваднога вяшчання”.
Г. М. Шыманская з в. Пясочная звярнулася з просьбай аб падключэнні Інтэрнэта. Як запэўніў М. М. Драздоў, пытанне будзе вырашана на працягу лістапада гэтага года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.