Узводзіцца фабрыка малака

Не сакрэт, што за кароткі прамежак часу СВК “Свіцязянка-2003” з адстаючых гаспадарак зрабіла амаль немагчымае: стала лідарам сельскагаспадарчай вытворчасці ў раёне. У тым ліку і ў галіне жывёлагадоўлі. Дасягнута гэта дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці, рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў, укараненню прагрэсіўных тэхналогій.
Яшчэ большыя спадзяванні ўскладвае праўленне кааператыва на новую, сучасную малочнатаварную ферму на 777 галоў, якая ўзводзіцца недалёка ад вёскі Райца. Гэты аб’ект набывае ўсё больш акрэсленыя абрысы. А надаюць іх будаўнікі Карэліцкай МПМК-152, Навагрудскай МПМК-156, СПМК-61 з Гродна, ДРБУ-158, брыгады спецыялістаў са Слонімскага і Нясвіжскага раёнаў.

Значны ўклад у будаўніцтва ўносяць гаспадары будучай фермы — члены кааператыва “Свіцязянка-2003”.
На сённяшні дзень усе вытворчыя памяшканні зманціраваны. Вядзецца мантаж помпавай станцыі гноевыдалення, заканчваецца будаўніцтва сіласных ёмістасцей, пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі, не спыняецца работа на будаўніцтве і  аддзелцы даільнай залы, бытавых памяшканняў. Наперадзе — абуладкаванне выгульных пляцовак для жывёлы і пляцоўкі для часовага складзіравання гною.
— Старанна працуюць на гэтым аб’екце, — расказвае намеснік дырэктара МПМК-152 Ю. М. Кобрын, — комплексныя будаўнічыя брыгады В. А. Лейкі, В. А. Макоўскага, брыгада бетоншчыкаў начале з У. Л. Багушэвічам, брыгада муляраў, якую ўзначальвае Р. В. Качкарык, брыгада мантажнікаў пад кіраўніцтвам Ю. Б. Русака, а таксама брыгада аддзелачнікаў. Свой уклад у агульную справу ўносіць майстар С. М. Ранько.
Па стану на 1 кастрычніка будаўнікі МПМК-152 уласнымі сіламі асвоілі на гэтым аб’екце 3 мільярды 340 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.