Важкая прыбаўка

Тамару Аляксандраўну Баркову ведаюць у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве”Малюшычы” як старанную, добрасумленную працаўніцу. У працоўным спаборніцтве сярод даярак малочнатаварнай фермы “Машэвічы” на працягу многіх гадоў яна з’яўляецца нязменным лідарам.
Вось і сёлета жанчына дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў. За дзесяць месяцаў Тамара Аляксандраўна надаіла ад 45 кароў сваёй групы 210 тон малака, а надой ад каровы склаў 4695 кг, што на 445 кілаграмаў малака больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.