Вольны час — з карысцю

У народзе ёсць прымаўка: “Каб пабудаваць сваю будучыню, неабходна добра ведаць сваё мінулае”. Мы не маем права адлічваць свой гістарычны час, не звяртаючыся да глыбокіх каранёў далёкіх стагоддзяў. А ў першую чаргу мы павінны ведаць гісторыю таго краю, дзе нарадзіліся і жывём.
З гэтай мэтай пры Палужскай БШ было створана аматарскае  аб’яднанне “Юны краязнавец”, удзельнікамі якога з’яўляюцца вучні 5-8 класаў. Тэматыка пасяджэнняў аб’яднання самая розная: гістарычныя і краязнаўчыя ўрокі, экалагічныя гадзіны, гутаркі. Але найбольш рабятам да- спадобы такая форма заняткаў, як выязныя экскурсіі.
Так, да Дня вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў была арганізавана паездка на поле Яна Фогеля, дзе дзеці азнаёміліся з падзеямі 1944 года, якія адбываліся на тэрыторыі Карэліччыны, і аб апошнім баі камандзіра 120-й Рагачоўскай стралковай дывізіі генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля.
Кіраўніцтва гімназіі прадаставіла ўдзельнікам аб’яднання аўтобус, і ў кастрычніку яны змаглі наведаць “Замкавы  комплекс “Мір”,  дзе і азнаёміліся з яго новай экспазіцыяй. Плануецца наведванне раённага краязнаўчага музея, а таксама музеяў суседняга г. Навагрудка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.