Аляксандр Лукашэнка назначыў Лідзію Ярмошыну старшынёй Цэнтрвыбаркама

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Адпаведны указ № 574 Прэзідэнт падпісаў 13 снежня.
Членамі Цэнтрвыбаркама назначаны Васілій Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі. Акрамя таго, на падставе ўказа № 575 Лідзія Ярмошына назначана старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах  і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з далейшым узгадненнем  яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Старшыня і члены Цэнтрвыбаркама назначаны ў адпаведнасці з пунктамі 4 і 9 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.