Чалавек на сваім месцы

Лёсы людскія непрадказальныя. Здараецца часам так, што жыццё, якое ўжо ўсталявалася, дае круты віраж па незалежачых ад яго абставінах. Крута мяняецца ўклад жыцця, грамадскае асяроддзе. На такіх пераломах важна не памыліцца, не страціць упэўненасць ва ўласных сілах, знайсці шлях да самарэалізацыі.
Так адбылося і ў Валерыя Барадакова. Выбраўшы самую старажытную прафесію, працаваў на будоўлях у сталіцы. Аж пакуль па сямейных абставінах не прыйшлося пераехаць у Ярэмічы.
Спецыяліст не застаўся без працы і ў вёсцы. Быў членам будаўнічай брыгады гаспадаркі. А калі прапанавалі перайсці ў жывёлагадоўлю, згадзіўся без разважанняў. Тым больш, што на той час гэта быў ужо сямейны падрад.
Сёння Валерый Віктаравіч працуе даглядчыкам буйной рагатай жывёлы на ферме “Баўцічы” СВК імя Царука. Дзвесце галоў маладняку даглядае. І, нягледзячы на цяжкасці, значную частку ручной працы, напружаны графік работы, дабіваецца нядрэнных вытворчых паказчыкаў. Цяляты ў яго групе прыбываюць у вазе па 800-900 грамаў за суткі.
— Гэтым самым, — гаворыць галоўны заатэхнік гаспадаркі М. П. Шавейка, — стварае будучыню грамадскай жывёлагадоўлі. За што карыстаецца павагай і аўтарытэтам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.