Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2011 г. “Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і рашэннем Гродзенскага аблвыканкама ад 25 лістапада  г. г. № 782 раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне стварыць аргкамітэт раённага дабрачыннага свята для дзяцей і правесці з 12 снежня г. г. па 12 студзеня 2012 г. раённую навагоднюю дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”.
Вырашана правесці ў г. п. Карэлічы 28 снежня 2011 года дабрачынную навагоднюю ёлку для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў, і дзяцей-інвалідаў з удзелам кіраўніцтва раёна.
Даручана аддзелу адукацыі райвыканкама (І. В. Асташэвіч), кіраўнікам агульнаадукацыйных устаноў арганізаваць і правесці для вучняў навагоднія балі і балі-маскарады і забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў свята.
Аддзел адукацыі абавязаны накіраваць вызначаныя грашовыя сродкі для набыцця навагодніх падарункаў дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апякунства бацькоў, выхаванцам ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна”, вучням 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў раёна.
Рэкамендавана суб’ектам гаспадарання раёна аказаць фінансавую падтрымку, пералічыўшы сродкі на разліковы рахунак аддзела адукацыі № 3642518000055, ААБ “Беларусбанк” г. Ліда, код 696, для правядзення раённай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Мірскі пасялковы і сельскія выканкамы закліканы забяспечыць дастаўку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў, і дзяцей-інвалідаў на раённую дабрачынную ёлку ў г. п. Карэлічы  28 снежня г. г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.