І водар навагодняй ёлкі

— Не толькі экалагічную бяспеку забяспечваюць работнікі лясной аховы, — расказвае ляснічы Мірскага лясніцтва В. М. Чура, — але яшчэ і прымнажаюць лясное багацце, нясуць прыгажосць і радасць людзям.
Зараз мы не толькі падводзім вынікі зробленага за год, але і забяспечваем насельніцтва навагоднімі ёлкамі. Іх нямала вырашчана на спецыяльна адведзеных участках, а рэалізуем згодна з графікам у райцэнтры і на тэрыторыі лясніцтва.
А год для калектыву ў цэлым быў нядрэнны. Не дапушчана пажараў у лясных угоддзях, выкананы вытворчыя заданні. Пасаджана больш як 36 гектараў сасны, елкі, дуба. Догляд за ляснымі культурамі праведзены на плошчы 124,9 га, асвятленне — на 62,3 га, прачыстка — на 42,9 гектара.
Нарыхтавана 8639 кубаметраў драўніны, рэалізавана яе 7000 метраў кубічных, у тым ліку 2,5 тысячы кубаметраў на экспарт. Выручка склала 487 мільёнаў 201 тысячу рублёў.
У гэтым заслуга ўсяго калектыву, у тым ліку бухгалтара С. І. Бязвушка і памочніка ляснічага А. П. Хітро. Яны не толькі прафесіянальна выконваюць свае службовыя абавязкі, але і актыўна займаюцца прапагандысцка-экалагічнай, прыродазнаўчай дзейнасцю.
Агульнымі намаганнямі створаны музей лясніцтва, у якім сабраны экспанаты нашай флоры і фауны, паляўнічыя трафеі.
А яшчэ тут працуе школьнае лясніцтва, у якім хлопчыкі і дзяўчынкі вывучаюць жывёльны і раслінны свет Прынёманскага краю, дапамагаюць дарослым садзіць лес, збіраць насенне драўнінакустоўнікавай расліннасці для пасеву ў гадавальніку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.