Надзейна забяспечваем энергаспажыўцоў

Калі задаць пытанне, чым запомніўся адыходзячы год, што ўдалося зрабіць і якія поспехі дасягнуты калектывам энергетыкаў, дык можна адказаць так: “Самае галоўнае, што мы выканалі сваю задачу — забяспечылі надзейнае і бесперабойнае энергазабеспячэнне спажыўцоў”.
Першы год пяцігодкі быў складаным і адказным. Мы ўсебакова рыхтаваліся да абласнога свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Укладзена шмат арганізацыйных, фінансавых, вытворчых сіл і сродкаў. Яшчэ ў студзені, дзе не трэба было рабіць праекты, мы пачалі работы: замянілі провад на ізаляваны па вуліцах Чапаева, Чырвонаармейскай, Паплаўскай, завулку Гастэлы. У маі пачалі пракладку кабельных ліній напружаннем 10 кВ і рэканструкцыю РП-4 у райцэнтры. У жніўні абстаноўка ўскладнілася тым, што пачалі шырокамаштабныя работы па вуліцах Савецкая, Гастэлы, Прытыцкага, Фаменкі, Белуша. І ўсюды паветраныя лініі электраперадач напружаннем 0,4 кВ перашкаджалі будаўнікам, дарожнікам. Мы іх замянілі на кабельныя па вуліцах Гастэлы і Савецкай (4,8 км), устанавілі 12 размеркавальных скрынак і 26 шафаў уліку.

Усяго пракладзена 7,8 км КЛ-10 кВ. Цяпер праклалі яшчэ 3,5 км да новай забудовы мікрараёна па вуліцы Гагарына.
Адначасова праходзіць рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка базы РЭС. Зроблена многае. Цяпер ідуць унутраныя аддзелачныя работы. Будынак не пазнаць!

На пракладку кабельных ліній зрасходавана 7 млрд руб., на рамонт базы — 4 млрд руб.
Выкананы вялікі аб’ём работы, але многае з запланаванага зрабіць не паспелі. Не ўстаноўлена абсталяванне ў новым РП-4 і электразабеспячэнне цэнтральнай часткі райцэнтра засталося на зіму па часовай схеме. Чакаюць рэканструкцыі паветраныя лініі 0,4 кВ па вуліцы Фаменкі і ў в. Рап’ёва. Не зроблены рамонт (будаўнічая частка) 6 трансфарматарных падстанцый. І ўсе работы трэба выканаць у наступным годзе.

Энергетыкі займаліся і іншымі работамі па падтрыманні электрасетак у спраўным стане. Сёлета капрамонт ажыццяўляўся ў поўным аб’ёме. Адрамантаваны 92,7 км ПЛ-10 кВ, 117,1 км — ПЛ-0,4 кВ, а таксама 64 СТП і КТП, 12 ЗТП. На паветраных лініях 10 кВ заменена 5 км ізаляванага проваду, на ПЛ-0,4 кВ заменена 23 км проваду. Таксама заменена 22 КТП на СТП, расчышчана 22 га існуючых прасек на ПЛ-10 кВ.

Выказваю вялікую падзяку ўсім службам РЭС. Хачу адзначыць зладжанасць у рабоце інжынерна-тэхнічнага персаналу: галоўнага інжынера І. Г. Маковіка, нам. галоўнага інжынера І. І. Самалюка, нам. начальніка па збыту электраэнергіі І. А. Лежаня, майстра           А. А. Гастэлы.
Дакладна працавала дыспетчарская служба і дыспетчары С. Н. Кавальчук, В. Г. Дзедавец, М. М. Міхалкевіч.

Старанна працавалі на пракладцы кабельных ліній рабочыя А. В. Біза, А. М. Федаровіч, В. В. Дзедуль, В. В. Малашкевіч, С. А. Шымка, С. А. Качан, П. П. Лецка, Д. Р. Даніўка, вадзіцелі А. М. Германаў, Н. В. Патук, А. В. Комар.
Вялікая работа выканана службай збыту па збору грашовых сродкаў за спажытую электраэнергію.
Цёплыя словы ўдзячнасці хачу сказаць начальніку дыспетчарскай службы Ф. І. Ашурку, які ўзначальвае яе на працягу 36 гадоў.
З павагай і гонарам мы ставімся да ветэранаў С. П. Хіневіча, К. І. Захарчука, К. Я. Тананкі, М. В. Бязмена, М. М. Гаўрылкі, Т. Л. Гаўрылкі, А. С. Нікалаева, В. Б. Паплаўскага, І. М. Хмялеўскага, М. Е. Лапаты, В. В. Майко і іншых.
Напярэдадні прафесійнага свята ад усёй душы і сардэчна віншую працоўны калектыў, ветэранаў энергетыкі, энергетыкаў прадпрыемстваў, арганізацый, СВК, супрацоўнікаў Энерганагляду і жадаю ўсім здароўя, святла і цяпла, аптымізму, дабрабыту кожнай сям’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.