Расійскія медалі — камуністам Беларусі

Мінула крыху больш як 94 гады пасля Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі ў Расіі. Яе ідэі горача падтрымалі рабочыя і сяляне ўсяго свету. Нашы продкі шчыра верылі ў лепшую будучыню і з энтузіязмам усталёўвалі новую дзяржаву, самааддана стваралі і ўмацоўвалі  яе эканоміку, самаахвярна, са зброяй у руках адстойвалі ідэалы сацыялізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння неадназначна ацэньваюць падзеі 1917 і наступных гадоў. Але факт застаецца фактам. Ідэі марксізму-ленінізму жывуць і маюць сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце. Іх узялі на ўзбраенне і паспяхова ажыццяўляюць у многіх краінах з капіталістычным ладам жыцця.
Паслядоўнымі прапагандыстамі вучэння У. І. Леніна з’яўляюцца камуністы, у тым ліку і члены Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, якія вучаць маладое пакаленне патрыятызму, павазе да гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны, працоўнай і грамадскай актыўнасці.

Такая сустрэча ветэранаў партыі І. І. Вярбіцкага і М. У. Беляновай адбылася ў Карэліцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным ліцэі, дзе навучэнцам гэтай навучальнай установы была прачытана лекцыя аб гісторыі Карэліцкага краю.
На мерапрыемстве выступіў сакратар раённай партыйнай арганізацыі КПБ, дырэктар ліцэя Г. П. Бычко і ўручыў ветэранам партыі ленінскія юбілейныя медалі, вырабленыя ў Расіі па ініцыятыве КПРФ.
Крыху раней такія медалі былі ўручаны кіраўніку раённай партарганізацыі Г. П. Бычко і старасце вёскі Дольная Рута А. І. Лапаце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.