Рыхтуемся да Новага года

Штогод раённы выканаўчы камітэт арганізуе і праводзіць агляд-конкурс на лепшае афармленне аб’ектаў раёна (прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, сельгаспрадпрыемстваў, камерцыйных структур раёна) да Новага года. Конкурс праходзіць з 16 па 22 снежня бягучага года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 снежня 2011 года па факсе 2-24-19 (раённы Савет дэпутатаў) накіраваць у арганізацыйны камітэт заяўку з указаннем поўнай назвы арганізацыі, намінацыі, кантактнага тэлефона адказнай асобы. Тэлефон для даведак 2-10-54 (аддзел па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта).
Арганізацыйная структура можа прадставіць не больш адной заяўкі для ўдзелу ў кожнай намінацыі.
Намінацыі агляду-конкурсу:

  • лепшая сацыяльна-культурная ўстанова;
  • лепшае адміністрацыйнае памяшканне;
  • лепшае вытворчае памяшканне;
  • лепшае гандлёвае памяшканне.

Пераможцы ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.