СВЯТА — у будаўнічым ліцэі

Ва ўстанове адукацыі “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальны ліцэй” праведзена навагодняе свята. На ім прагучала шмат добрых слоў і цудоўных песень, якія краналі да глыбіні  душы і ўзнімалі настрой у прысутных.
У актавай зале — навучэнцы, выкладчыкі, работнікі ліцэя. Усе ў чаканні ўрачыстасці,  хаця яна прыйшла сюды значна раней з ёлкай-прыгажуняй і навагоднімі плакатамі.
Тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне “Міс-Снягурка”. У ім Снягуркі прымалі ўдзел у конкурсах: “Віншаванне”, “Навагодняя песня”, “Кампліменты Дзеду Марозу”. Было і журы, але пераможца выбіралася з дапамогай апладысментаў у зале — самыя гучныя аддадзены Ганне Гацкай.
Слова — дырэктару ліцэя  Г. П. Бычко. Генадзій Паўлавіч расказаў аб выніках вучэбнай дзейнасці за другое паўгоддзе і ўзнагародзіў лепшых.
Сталі пераможцамі ўнутрыліцэйскіх алімпіяд і прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па агульнаадукацыйных прадметах Павел Крывулька, Дзмітрый Норанберг, Дар’я Шурак, Анастасія Ламаносава, Кірыл Рэдзько, Кацярына Галуза, Кацярына Біліда, Руслан Сянюта. Таксама былі адзначаны пераможцы агляду мастацкай самадзейнасці, на лепшую навагоднюю газету, на лепшы пакой у інтэрнаце.
Г. П. Бычко выказаў словы ўдзячнасці старшыням  СВК “Лукі-Агра” М. А. Гавіне і “Маяк-Заполле” — І. М. Шышу за разуменне і дапамогу.
Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай. Яе ўдзельнікамі былі навучэнцы ліцэя. А тут талентаў багата! А агеньчыкі на навагодняй ёлцы дапаўнялі іх выступленні і прыдавалі ўрачыстасці.
І сапраўды, “калі душа спявае — гэта Новы год”.  А слоў, як гаворыцца, з песні не выкінеш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.