З вялікай увагай і клопатам

Жыццё ўсё больш пацвярджае, што прафесія сацыяльнага работніка надзвычай патрэбная. І вельмі добра, што працаваць прыходзяць нераўнадушныя да чужых бедаў людзі. Яны дапамагаюць састарэлым дажываць век у сваім доме і змагацца з хваробамі.
Няпростая праца сацработніка: патрэбна душэўная цеплыня, вялікае сэрца, жаданне дарыць людзям радасць. Даводзіцца выконваць няхітрыя просьбы, быць добрым субяседнікам, замяніць некаторым дачку ці сына — у такім узросце людзі патрабуюць да сябе  вялікай увагі і клопату. І нягледзячы на гэтыя акалічнасці,  вочы працуючых свецяцца дабрынёю.
З іх кагорты — Алена Адамаўна Дзіско з райцэнтра. Яна абслугоўвае дзевяць чалавек, якія з’яўляюцца інвалідамі і ўдзельнікамі вайны, інвалідамі ад агульнага захворвання, адзінокімі і адзінокапражываючымі. І хаця жывуць на розных вуліцах гарпасёлка (Кастрычніцкая, Камсамольская, Царука, Гастэлы, Гагарына, 8 Сакавіка), але гэта не перашкаджае сацработніку ва ўсіх бываць своечасова і аказваць неабходныя паслугі: прыносіць прадукты, лекі, ваду, паліва, плаціць за камунальныя паслугі, прыбіраць у доме, суправаджаць у паліклініку і іншае. І абслугоўваемыя задаволены яе працай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.