А. Лукашэнка наведаў Дом міласэрнасці і сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам

У святое свята Ражджаства Хрыстовага 7 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пабываў у Доме міласэрнасці і сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе  Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Па існуючай ужо традыцыі Прэзідэнт наведаў праваслаўны храм і запаліў калядную свечку.
Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Прэзідэнт перадаў у дар унікальны экзэмпляр Евагелля. Кніга выканана ў старадаўніх літургічных традыцыях і прызначана для выкарыстання ў час богаслужэнняў. Тэкст аддрукаваны на царкоўнаславянскай мове. Верхняя і ніжняя вокладкі ўпрыгожаны багатым акладам з чаканкі з выявамі Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Гэты падарунак прызначаны для асабістай бібліятэкі Мітрапаліта Філарэта, які збірае рэдкія і ўнікальныя кнігі.
Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладыка Філарэт у цёплай нефармальнай абстаноўцы пагутарылі аб духоўным адраджэнні грамадства, аб узаемадзеянні дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы, аб развіцці хрысціянскай цывілізацыі ў сучасным свеце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.