Будаўніцтва жылля працягваецца

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” даў адказы на многія пытанні грамадзян. Самае важнае, што льготныя крэдыты захоўваюцца, а катэгорыі людзей, якія могуць на іх разлічваць, перагледжаны.
У нашым раёне ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзіцца 975 грамадзян, у тым ліку, па стану на 1 студзеня 2012 года 67 мнагадзетных сем’яў, 9 з іх уключаны ў спісы на будаўніцтва жылля. Адна сям’я ўключана ў спіс на адсяленне з аварыйнага жылля.
Маюць патрэбу ў забеспячэнні жылымі памяшканнямі сацыяльнага карыстання 94 сям’і, чатыры з іх уключаны ў адпаведныя спісы.
Заданнем на бягучы год, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2005 г. № 1588/16 прадугледжана пабудаваць жыллё для 9 мнагадзетных сем’яў агульнай плошчай 552 квадратныя метры.
Для чатырох сем’яў мяркуецца пабудаваць жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання агульнай плошчай 188 квадратных метраў.
Для 73 сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, летась  здадзена ў эксплуатацыю 5588,55 кв. метра жылых памяшканняў. Дзве сям’і забяспечаны жылымі памяшканнямі сацыяльнага карыстання плошчай 120 квадратных метраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.