“Галоўнае — любіць працу”

Ва ўсе вякі праца была ў пашане. Працавіты чалавек — самы паважаны. Ён прыносіць карысць і сабе, і людзям. А згубіць гэту рысу характару — застацца ні з чым. Таму з моладу і ўкладвае ўсяго сябе ў абраную справу — годна служыць ёй. Па-іншаму немагчыма, бо праца ўзвышае і ўзбагачае асобу.
Пасля заканчэння Карэліцкага ПТВ № 125 будаўнікоў Алене Багушэвіч так і не давялося працаваць па спецыяльнасці. Пайшла ў мясцовы калгас “Маяк-Заполле” свінаркай на комплекс “Камаровічы” і ўжо дзесяць гадоў даглядае парасят на дарошчванні ад 500 да 1000 галоў.
— Занятак мяняць не хочацца, прывыкла, уцягнулася, — прызнаецца субяседніца. — Галоўнае  — трэба любіць працу, тады і цяжкасці не будуць такімі непераадольнымі,  а назаўтра здадуцца ўвогуле мізэрнымі…
Ды і кіраўніцтва не застаецца ў баку ад нашых праблем: дзе трэба — не пакіне без увагі, а за дапамогай звернешся — дапаможа. Кранае нераўнадушша начальніка комплексу С. І. Брынкевіча, заатэхніка Ю. М. Калбаска, галоўнага ветурача Ю. А. Кужалевіч,  маладых спецыялістаў У. Я. Мамайка, У. М. Лагута.
Як прыйшла працаваць у гаспадарку, то выдзелілі і дом. Зараз стаю ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Пашанцавала Алене і на аднавяскоўцаў. У вёсцы Тударава добрыя  адносіны склаліся з суседкай Марыяй Іванаўнай Кузьміч, а таксама  з Любоўю Паўлаўнай   Казляк, маладой сям’ёй Алесяй і Аляксанрам Яхно і іншымі.
Адным словам, прыжылася на тудараўскай зямлі, стала сваёй і марыць пусціць карані.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.