ІВАН ШЫШ І ЯГО КАМАНДА

Сын патомных земляробаў Іван Мікалаевіч Шыш яшчэ ў студэнцкія гады пазнаёміўся з кіраўніцтвам і працоўным калектывам тагачаснага калгаса “Новае жыццё”, дзе праходзіў пераддыпломную практыку. Гаспадарка была перадавой у вобласці па ўсіх паказчыках, з’яўлялася школай перадавога вопыту ў галіне жывёлагадоўлі, смела ўкараняла ў вытворчасць новыя тэхналогіі, дасягненні навукі і перадавой практыкі.
Гэта адкрывала шырокі прастор для замацавання тэарэтычных ведаў студэнту агранамічнага факультэта Гродзенскага сельгасінстытута Івану Шышу.
Дзелавую хватку маладога аграрніка заўважыла і ацаніла праўленне калгаса. Недарма яго старшыня С. В. Лычкоўскі прапанаваў выпускніку, вучонаму-аграному пасаду старшага агранома гаспадаркі.
З той пары прайшло трыццаць гадоў. Але і сёння Іван Мікалаевіч з цеплынёю ўспамінае сваіх першых настаўнікаў, былых загадчыка вытворчага ўчастка Я. А. Грышана і галоўнага агранома А. І. Лежаня.
А ўменню быць арганізатарам, эканамістам, працаваць з людзьмі вучыўся ў старшыні гаспадаркі С. В. Лычкоўскага.
Гэтыя якасці развіваліся і гартаваліся на пасадах старшыні прафкама, сакратара камсамольскай арганізацыі, а пазней — сакратара парткама.
За актыўную грамадскую дзейнасць Іван Шыш быў удастоены права быць госцем летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе.
Паступова, але ўпэўнена падымаўся Іван Мікалаевіч і па службовай лесвіцы. Вось ён ужо намеснік старшыні праўлення калгаса, а праз пэўны час — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і  харчавання райвыканкама.
Важнай вехай стаў для І. М. Шыша 1997 год. 6 сакавіка гэтага года ён узначаліў  узбуйнены калгас ”Маяк”.
Атрымаўшы ў “спадчыну” моцную гаспадарку з трывалымі працоўнымі традыцыямі Іван Мікалаевіч імкнецца не толькі захаваць усё лепшае, набытае ў гаспадарцы, але і прымножыць працоўныя здабыткі, надаць новы імпульс яе далейшаму развіццю.
Для гэтага вядзецца пастаяннае пераўзбраенне машынна-трактарнага парка, рэканструкцыя і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых фермаў, будуецца жыллё.
Усё гэта дае добры плён. Так, тэмп росту валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах за мінулы год склаў ў параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года 102,8 працэнта.
Вытворчасць зерня павялічылася за тры апошнія гады з 11234 тон да 13423 т, кукурузы — з 684 т да 1208 т, цукровых буракоў — з 19875 т да 21180 т, бульбы — з 225 т да 328 т.
За гэты перыяд ураджайнасць зерневых (у бункернай вазе) узрасла з 54,5 да 66,3 цэнтнера з гектара, кукурузы — са 107,9 да 123,6 цэнтнера, па 572,4 цэнтнера караняплодаў з гектара атрымалі летась буракаводы гаспадаркі.
Станоўчая тэндэнцыя назіраецца ў жывёлагадоўлі, дзе ў 2011 годзе вырашчана 179,6 мяса, валавы надой малака склаў 7104 т супраць 6655 т за  папярэдні год, надоена па 5752 кг малака ад кожнай каровы, а рэалізавана яго 5443 т.
Галоўнай сілай у кааператыве з’яўляюцца механізатары, а найбольшай выпрацоўкі дабіваюцца дзякуючы добрасумленнай працы А. М. Жук, І. М. Кохан, А. І. Шэўка, С. М. Сцепанчук, А. В. Напорка, В. А. Аляшкевіч, М. Г. Мазур, М. І. Багушэвіч, Л. С. Дзічко, А. У. Лапата, В. М. Севасцяновіч, М. С. Сялецкі, М. А. Малышчык, М. С. Капацэвіч,  А. А. Коўжуць, М. Я. Капура.
Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў лепшымі з’яўляюцца С. А. Пілько, Ю. К. Абрамчык, Ю. М. Ярашук, У. У. Ашманкевіч, М. М. Друцька, В. У. Лецка.
У авангардзе працоўнага спаборніцтва жывёлаводаў ідуць аператары машыннага даення кароў фермы “Краснае” Т. В. Рабко, Н. М. Кохан, А. А. Краскоўская,  А. А. Кошур.
На ферме “Востухава” пераўзышлі 5-тысячны рубеж па надоі малака А. В. Ражко, Г. А. Найдзён. На МТФ “Паланая” лепшымі з’яўляюцца В. У. Лапата,  А. В. Кобыцева, Г. Я. Вайніла.
На 942 і 827 грамаў прыбывае БРЖ у групах даглядчыкаў А. А. Маркузавай і Т. П. Папко з фермы “Краснае”, на 781 грам у групе В. М. Рахманькі з фермы “Востухава”.
Старанна працуе асемянатар фермы “Паланая” М. А. Трусевіч.
— Як і ў любой сферы працоўнай дзейнасці, — лічыць Іван Мікалаевіч, — спецыяліст павінен быць прафесіяналам, арганізатарам вытворчага працэсу, камунікабельным, знайсці падыход да людзей, паважліва адносіцца да падначаленых і г. д.
У старшыні кааператыва ёсць такая каманда, якая здольная вырашыць самыя складаныя праблемы. Гэта начальнікі вытворчых участкаў І. П. Гавака, В. А. Трафімчык, галоўны інжынер А. К. Анікій, намеснік старшыні СВК па жывёлагадоўлі М. П. Санько, галоўны заатэхнік А. І. Рашатко, галоўны аграном А. У. Казлоўскі, галоўны ветурач В. І. Пранкевіч, галоўны энергетык Э. І. Раковіч, галоўны эканаміст З. І. Шыш, інжынер-будаўнік С. І. Шчэмер, упраўляючы жывёлагадоўчага комплексу “Паланая” Г. Э. Арабей, упраўляючыя МТФ “Краснае” Ф. П. Марушка, МТФ “Востухава” — К. А. Ражко, намеснік старшыні кааператыва па ідэалагічнай рабоце В. Я. Грыгаровіч, бухгалтар Т. А. Анікая і іншыя.
Гэта каманда пастаянна папаўняецца маладымі спецыялістамі, якім аказваецца дапамога ў прафесійным станаўленні, бытавым уладкаванні, створаны ўмовы для службовага росту.
З СВК “Маяк-Заполле” нямала спецыялістаў вылучана на кіруючыя пасады, якія працуюць у Карэліцкім раёне і за яго межамі. Гэта Г. Ю. Куцко, М. М. Шуляк, Г. А. Белы,  А. М. Смаль, А. А. Ракач, С. І. Канцэвіч, Ю. І. Каптаноўскі і інш.
У кааператыве дбаюць таксама пра сацыяльную сферу, усталяванне здаровага ладу жыцця, развіццё фізкультуры, спорту і турызму, мастацкай самадзейнасці, прадстаўнікі якога заўсёды знаходзяцца на перадавых пазіцыях як у раёне, так і ў вобласці.
І ў авангардзе ўсіх гэтых мерапрыемстваў ужо пятнаццаць гадоў знаходзяцца кіраўнік кааператыва Іван Мікалаевіч Шыш і яго надзейная каманда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.