ЛЕПШЫЯ культработнікі года

Раённы выканаўчы камітэт прызнаў пераможцамі раённага конкурсу “Культработнік года”:
сярод клубных работнікаў — Яніну Станіславаўну НАУМОВІЧ, мастацкага кіраўніка Ярэміцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры — за творчую работу па арганізацыі адпачынку насельніцтва і высокі ўзровень культурна-масавай работы сярод дзяцей і падлеткаў;
сярод бібліятэчных работнікаў — Ліну Валянцінаўну БУЯЧЫНСКУЮ, бібліятэкара Варанчанскай сельскай бібліятэкі — за арганізацыю высокага прафесіянальнага ўзроўню абслугоўвання чытачоў;
сярод работнікаў дзіцячых школ мастацтваў — Ірыну Станіславаўну БЯЛЯК, настаўніка Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў — за плённую працу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, удзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённых святаў.
Пераможцы конкурсу заахвочаны прэміяй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.