Мой дом — крэпасць

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.
Калі б мы ўзялі гэтыя знаёмыя радкі верша паэта Рыгора Барадуліна компасам у жыццё, то выйгралі б, таму што няма нічога даражэй і бліжэй сэрцу роднага куточка.
Кожны раз, спяшаючыся да бацькоўскага парога,  адначасова адчуваеш хваляванне і радасць. Сустрэча з далёкім дзяцінствам вяртае ў цудоўную краіну, дзе жылося бестурботна і весела, дзе ўсё было зразумела і не існавала праблем.
Гады ідуць хутка, іншы раз хочацца іх прыпыніць. І цяпер трэба вырашаць складаныя жыццёвыя пытанні. Неабходна памятаць і пра свае абавязкі. Адзін з іх — не забываць спадчыну: бацькоўскі дом павінен быць дагледжаным, а дарога на маленькую радзіму — жаданай. І як добра, што гэта многія нашчадкі разумеюць і падтрымліваюць на сядзібах належны парадак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.