На шляху да поспеху

“Упарты, настойлівы, рухомы і творчы” — менавіта так характарызуе Юрыя Грыгарана, выпускніка Мірскай сярэдняй школы, а зараз студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, яго трэнер Андрэй Півавараў.
Нядаўна Юрый стаў уладальнікам тытула “Чэмпіён Рэспублікі Беларусь па рукапашнаму бою”. Трэніруючыся ў клубе “Акварыум” (БДУФК), малады баец упэўнена ішоў да сваёй перамогі і стаў майстрам спорту па рукапашным баі. Акрамя гэтага Юрый прымае актыўны ўдзел у “змешаных адзінаборствах”. Выйграўшы адборачны турнір, ён дастойна выступіў у фінале “Баёў без правіл”, які праходзіў у Палацы спорту г. Мінска. Жадаючыя маглі пабачыць гэта захапляючае відовішча ў прамым эфіры інтэрнэт-тэлебачання, а пазней запіс баёў трансліраваўся па тэлеканале СТБ.
Прафесіяналы, якія мелі магчымасць бачыць Юрыя, упэўнены, што гэты шматабяцаючы спартсмен даб’ецца многага на сваім шляху.
Сталічныя сродкі масавай інфармацыі лічаць яго байцом новага пакалення. “Дужы і добры. Як Кінг-Конг” — менавіта так называўся артыкул, які з’явіўся на сайце змешаных адзінаборстваў.
Юрый лічыць, што для перамогі трэба прыкласці максімум намаганняў, а гэта значыць, што баец павінен шмат працаваць над сабою і мець вялікае жаданне дасягнуць сваёй мэты.
Родныя і сябры падтрымліваюць маладога байца, ганарацца яго дасягненнямі і жадаюць яму далейшых поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.