ПЕРШЫЯ ЗАНЯТКІ

Свае першыя заняткі ў гэтым годзе ідэолагі раёна правялі ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. І гэта сімвалічна: 2012 год аб’яўлены Годам кнігі.

ВАЖНЫЯ ПЫТАННІ

“Тэрытарыяльная абарона ў сістэме нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” — асноўная тэма, па якой выступіў намеснік ваеннага камісара раёна па тэрытарыяльнай абароне С. П. Бурак. Сяргей Пятровіч расказаў аб яе мэтах, функцыях, структуры.
Аб тым, з якіх сіл складаецца тэрытарыяльная абарона нашага раёна, паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні арганізацыі тэрытарыяльнай абароны ў раёне,  Р. Ю. Абрамчык.
Па дадатковай тэме “Падрыхтоўчы этап да будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь” слова трымаў начальнік раённай энергаінспекцыі М. А. Гацкі, які нагадаў пра мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю падрыхтоўчага этапу па будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне.

“БЕЛАЯ РУСЬ”: ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ

Р. Ю. Абрамчык у сваім выступленні спыніўся яшчэ на адным важным пытанні — дзейнасці раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” у 2011 годзе і ролі ідэалагічнага актыву па яе ўдасканаленні. “Павярнуцца тварам да гэтай арганізацыі”, — заклікаў прамоўца і адзначыў, што на яе рахунку шмат добрых спраў: дабрачыннасць, дапамога ветэранам, дзецям, моладзі і г. д.
Сёлета плануецца арганізоўваць для членаў арганізацыі экскурсіі ў Мірскі замак і іншыя славутыя мясціны і г. д. У студзені прапаноўваліся білеты на канцэрт у раённы Дом культуры.
У апошні час наладжаны дакладны ўлік членаў арганізацыі. Ставіцца задача аб павелічэнні яе радоў і своечасовай аплаце членскіх узносаў.

БУДЗЬЦЕ БЕРАЖЛІВЫМІ

Аб рабоце арганізацый па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14. 06. 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” паведаў прысутным галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама А. С. Угрын.
М. А. Гацкі пазнаёміў з энергазберажэннем у быце — даў простыя парады для беражлівай сям’і з дапамогай лічбаў: як сэканоміць 1000 квт-гадзін у год.

*   *   *

Вынікі вучобы падвяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В. В. Куляка. Вольга Віктараўна нагадала аб аднаўленні работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў раёне і правядзенні адзіных дзён інфармавання, выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 па абавязаных асобах,  супрацоўніцтве ідэолагаў раёна з работнікамі бібліятэк і ЦСДК раёна і іншых пытаннях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.