Плюс ільготныя крэдыты

За мінулы год у раёне выкарыстана 156370 мільёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, у тым ліку на будаўніцтва жылля — 14862 мільёны рублёў.
З мэтай рэалізацыі жыллёвай праграмы за кошт усіх крыніц фінансавання летась прадугледжвалася ўвесці ў эксплуатацыю ў раёне 10 000 квадратных метраў жылой плошчы, або 126 кватэр.
Па выніках работы за 2011 год уведзена 7423 кв. метры агульнай плошчы жылых памяшканняў, што складае 74,2 працэнта да гадавога задання.
У сельгасарганізацыях неабходна было пабудаваць і здаць у эксплуатацыю 2536 квадратных метраў, фактычна ўведзена 2406 кв. метраў, што складае 94,9 % задання.
Уведзены ў эксплуатацыю 6 аднакватэрных жылых дамоў у аграгарадку Палужжа РСУП “Племзавод “Карэлічы”, 5 аднакватэрных жылых дамоў у аграгарадку Краснае СВК “Маяк-Заполле”, 2 аднакватэрныя жылыя дамы ў аграгарадку Жухавічы СВК “Жухавічы”, адзін аднакватэрны жылы дом у аграгарадку Палужжа Навагрудскага лясгаса, адзін чатырохкватэрны жылы дом у аграгарадку Райца СВК “Свіцязянка-2003”, адзін аднакватэрны жылы дом у аграгарадку Ярэмічы СВК імя Царука, 5 аднакватэрных жылых дамоў у аграгарадку Лукі СВК “Лукі-Агра”.
У мінулым годзе ААТ “Белаграпрамбанк” накіравана на будаўніцтва жылля ў вёсцы 7,221 мільярда рублёў.
Удзельная вага жылля, уведзенага індывідуальнымі забудоўшчыкамі, склала 46,9 працэнта, або 3485 квадратных метраў, з іх з дзяржаўнай падтрымкай — 1141 квадратны метр, або 10 кватэр, без дзяржпадтрымкі — 2344 кв. метры, або 15 кватэр.
З прыцягненнем ільготных крэдытаў ААБ “Беларусбанк” у студзені 2011 года ўведзены ў эксплуатацыю 24-кватэрны жылы дом ЖБСК “Новае жыццё” ў г. п. Мір агульнай плошчай 1593 квадратныя метры. У гэтым кааператыве пабудаваны дзве сацыяльныя кватэры плошчай 122 квадратныя метры і тры кватэры з дзяржпадтрымкай для работнікаў сельгасарганізацыі плошчай 198 квадратных метраў.
Працягваецца будаўніцтва 16-кватэрнага жылога дома ЖБСК “Карэлічы-плюс” агульнай плошчай 1084 квадратныя метры і 40-кватэрнага жылога дома ЖБСК “Карэліцкая жамчужына” плошчай 2411 квадратных метраў у райцэнтры.
На развіццё сетак інжынерна-транспартнай інфраструктуры раёна летась выкарыстана 2884,2 мільёна рублёў, у тым ліку на будаўніцтва інжынерных сетак да жылых дамоў у сельскіх паселішчах — 850,8 млн руб., у кварталах індывідуальнай забудовы — 810 млн руб., у квартале шматпавярховай забудовы па вуліцы Гагарына — 1223,4 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.