РАСЦЕ ЗМЕНА МАЛАДАЯ

Ветэран жывёлагадоўлі СВК “Маяк-Заполле” Тамара Вітальеўна Рабко працуе аператарам машыннага даення кароў на малочнатаварнай ферме “Краснае”. Сёлета яна збіраецца на заслужаны адпачынак, але марку лепшай даяркі трымае па-ранейшаму высока. Так, за 2011 год яна надаіла ад кожнай каровы па 7063 кілаграмы малака, што на 226 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
У ліку сямітысячніц і Ніна Міхайлаўна Кохан, якая надаіла ад каровы па 7238 кг малака. Не нашмат адстае ад яе Алена Аляксееўна Краскоўская — 6995 кг (+347 кг).
У калектыве падрастае маладая змена. Так, Алена Андрэеўна Кошур надаіла ад кожнай каровы па 6660 кг малака, а прыбаўка склала 572 кілаграмы.
Наталля Міхайлаўна Жук і Святлана Леанідаўна Федаркевіч надаілі за год па 6864 кг (+608 кг) і 6939 (+591 кг) малака ад каровы.
У цэлым па ферме прыбаўка склала за год 376 кг, а надой дасягнуў 6816 кілаграмаў малака ад каровы. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ складаюць 674 г, што таксама больш леташняга.

Добавить комментарий