ТУДАРАВА

У ХІХ-пачатку ХХ ст. Тударава — у Карэліцкай воласці Навагрудскага  павета Мінскай губерні. Успамінаецца ў паэме А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. У 1897 годзе 38 двароў, 203 жыхары, хлебазапасны магазін; у выселку Тударава адзін двор, 6 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Карэліцкай гміне Навагрудскага павета і ваяводства. У верасні 1921 г. 16 двароў, 88 жыхароў.
З 12. 10. 1940 г. вёска (236 жыхароў) у Карэліцкім сельсавеце Валеўскага, з  25.11.1940 г. Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну фашысцкія захопнікі часткова спалілі вёску, загінулі 23 жыхары.
У лістападзе 1949 г. арганізаваны калгас “Барацьбіт за мір”. З 16 ліпеня  1954 г. у Паланаеўскім, з 16 сакавіка 1987 г.  — у Красненскім сельсавеце.
З 20 студзеня 1951 г.  —  у калгасе імя Молатава, які затым перайменавалі ў калгас “Вялікі Кастрычнік”, з  16 студзеня 1963 г.  —  у калгасе “Маяк”.  На 1 студзеня  2000 г. — 40 двароў, 70 жыхароў.
Пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, магазін. Помнік землякам, ураджэнцам навакольных вёсак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.