Аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Карэліцкім раёне за студзень-снежань 2011 года

На 1 студзеня 2012 года колькасць насельніцтва раёна склала 22,6 тыс. чалавек.
За 12 месяцаў 2011 года ў раёне нарадзілася 217 дзяцей, памёр 571 чалавек. У параўнанні са студзенем-снежным 2010 года колькасць нарадзіўшыхся павялічылася на 10,7 %, колькасць памерлых зменшылася на 12,4 %, натуральныя страты насельніцтва зменшыліся на 22,4 %.
У гарадскіх паселішчах колькасць нарадзіўшыхся павялічылася на 9,6 %, колькасць памерлых зменшылася на 3,4 %, у выніку склаўся натуральны прырост насельніцтва (адзін чалавек), тады як за студзень-снежань 2010 года назіраліся натуральныя страты насельніцтва (13 чалавек). У сельскай мясцовасці колькасць нарадзіўшыхся павялічылася на 12 %, колькасць памерлых зменшылася на 14,4 %, натуральныя страты зменшыліся на 19,9 %.
У структуры прычын смерці насельніцтва раёна 47,1 % займаюць хваробы сістэмы кровазвароту, новаўтварэнні склалі 11,9 %, знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні, траўмы, забойствы, самазабойствы) — 8,2 %, хваробы органаў стрававання — 2,6 %.
У раёне за студзень-снежань 2011 года зарэгістравана 179 шлюбаў і 85 разводаў. У параўнанні са студзенем-снежнем 2010 года колькасць шлюбаў павялічылася на 15,5 %, колькасць разводаў павялічылася ў 1,7 раза.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.