Адбудзецца злёт перадавікоў

25 лютага, у суботу, у раённым Доме культуры адбудзецца традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства — раённы злёт перадавікоў па выніках за 2011 год.
На свята запрошаны дэлегацыі суседніх раёнаў: Навагрудскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Баранавіцкага і г. Баранавічы.
У праграме:
узнагароджанне працоўных калектываў Ганаровымі пераходнымі сцягамі, перадавікоў, занесеных на раённую Дошку Пашаны, — Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі райвыканкама, пераходнымі кубкамі Герояў Сацыялістычнай Працы, Дыпломамі, граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Сваё майстэрства пакажуць лепшыя творчыя калектывы раёна.
Будуць працаваць выставы народнай творчасці і гандлёвыя рады.
Рэгістрацыя дэлегацый ад працоўных калектываў з 10 гадзін.
Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.