“Гонар і пашана па працы”

Пад такой назвай прайшоў у суботу ў раённым Доме культуры злёт перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2011 год.
У ім прымалі ўдзел лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, сферы абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі, культуры, ветэраны працы, госці мерапрыемства.
Аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу за 2011 год расказаў удзельнікам злёту старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.

Ганаровыя пераходныя сцягі пераможцам раённага спаборніцтва, пасведчанні перадавікам аб занясенні на раённую Дошку Пашаны, Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама ўручалі кіраўнік раённай “вертыкалі” В. Л. Шайбак і старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў.
Пераходныя прызы імя Герояў Сацыялістычнай Працы, Дыпломы і Граматы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання пераможцам працоўнага спаборніцтва ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу С. В. Барычэўскі.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі дэлегацыі Стаўбцоўскага, Нясвіжскага і Навагрудскага раёнаў.
У фае Дома культуры былі наладжаны выставы прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў, вырабы майстроў народнай творчасці, працавалі гандлёвыя рады.
Святочную канцэртную праграму прадставілі ўдзельнікам злёту лепшыя творчыя калектывы раёна.

(Справаздача  будзе надрукавана).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.