ПАПЯРЭДЗІМ ПАЖАРЫ І ГІБЕЛЬ ЛЮДЗЕЙ НА ІХ

Як было аб’яўлена ў газеце “Полымя”, у раёне з 30 студзеня г. г. праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі.

У актавай зале райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённай аглядавай камісіі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх.
Запрашаліся члены райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, намеснікі старшынь СВК па ідэалагічнай рабоце, старшыні пассельвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, свяшчэннаслужыцелі.
Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, які азнаёміў са склаўшайся ў гэтыя лютаўскія дні абстаноўкай на тэрыторыі Гродзеншчыны з пажарамі і гібеллю людзей на іх і заклікаў да павышэння якасці каардынацыі работы па папярэджанні пажараў, траўматызму і гібелі людзей, актывізацыі прафілактычнай работы ў жылым сектары на тэрыторыі раёна ў час правядзення месячніка пажарнай бяспекі.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В. К. Рыбак дэталёва прааналізаваў план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па папярэджанні пажараў у Карэліцкім раёне. Было адзначана, што заняткі будуць праведзены са старшынямі і членамі аглядавых камісій, работнікамі суб’ектаў прафілактыкі, пазаштатных пажарных фарміраванняў, старастамі вёсак па арганізацыі прафілактычнай работы.
Сіламі аглядавых камісій будзе праводзіцца прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у домаўладаннях грамадзян, дзе пражываюць мнагадзетныя сем’і, непаўналетнія дзеці, адзінокія грамадзяне пажылога ўзросту, інваліды, тыя, хто злоўжывае ці схільны да злоўжывання спіртнымі напіткамі. Плануецца правядзенне рэйдавых праверак домаўладанняў грамадзян “груп рызыкі”.
На працягу месячніка будуць абследаваны ўмовы пражывання сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Па выяўленых фактах парушэнняў правіл эксплуатацыі сістэм ацяплення і электразабеспячэння, адсутнасці (няспраўнасці) апавяшчальнікаў будуць падрыхтаваны пісьмы кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, дзе працуюць бацькі непаўналетніх, у аказанні дапамогі па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання ў жылых домаўладаннях.
Перад прысутнымі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык, галоўны ўрач УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Г. С. Будрэвіч, начальнік упраўленя па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І. А. Богуш, намеснік начальніка РАУС А. А. Галушка.
У пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама С. В. Барычэўскі, які заўважыў, што суб’екты гаспадарання аграпрамысловага комплексу прымуць актыўны ўдзел у месячніку і не дапусцяць парушэнняў пажарнай бяспекі на аб’ектах сельскай гаспадаркі.
План мерапрыемстваў па правядзенні месячніка прыняты да няўхільнага выканання. Неабходна зацікаўленым службам кожную дэкаду (10, 20, 29 лютага) прадстаўляць справаздачу РАНС аб выкананні мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў.
Раённая газета “Полымя” і радыё закліканы шырока асвятляць ход прафілактычнай работы па папярэджанні пажараў на працягу месячніка і ўсяго зімовага перыяду.
Вынікі работы з аналізам дзейнасці кожнага суб’екта прафілактыкі будуць разгледжаны на пашыраным пасяджэнні райвыканкама да 10 сакавіка г. г.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.