Пасяджэнне райвыканкама

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама В. Л. Шайбака адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.
У пачатку раённы ваенны камісар, падпалкоўнік В. В. Галушка ўручыў юбілейны медаль “90 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” старшыні СВК “Свіцязянка-2003”  У. А. Галавачу.
За ўзорнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі граматы ваеннага камісара ўдастоены: Г. Я. Драздоў — начальнік ДРБУ-158; Л. І. Ваўчок — старшыня Лукскага сельскага выканаўчага камітэта; С. К. Лейка — дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён”; І. М. Шыш — старшыня СВК “Маяк-Заполле”; Т. М. Лейка — старшыня Красненскага сельскага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага г. г. № 101 прысвоены чарговыя воінскія званні: маёр запасу — В. Л. Шайбаку, падпалкоўнік запасу — А. В. Шкадаву, капітан запасу — І. Р. Лазарэвічу, старшы лейтэнант запасу — Р. Ю. Абрамчыку і старшы лейтэнант юстыцыі запасу — С. Я. Трыбуцю. Ім уручаны адпаведныя пагоны.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні: “Аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 22 ліпеня 2011 г. “Аб справаздачы старшыні СВК імя Чарняхоўскага М. М. Шуляка па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і павышэнні эфектыўнасці сельгасвытворчасці” (заслухана інфармацыя старшыні СВК М. М. Шуляка); “Аб рабоце аддзела адукацыі райвыканкама і ўстаноў адукацыі раёна па ўдасканаленні арганізацыі харчавання навучэнцаў” (заслухана інфармацыя начальніка аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч); “Аб выніках выканання бюджэту раёна за 2011 год і задачах на 2012 год” (заслухана інфармацыя начальніка фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Дарашэнкі); “Аб зваротах грамадзян, паступіўшых у райвыканкам у 2011 годзе, і задачах па ўдасканаленні работы са зваротамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (заслухана інфармацыя загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Н. Ю. Саматыі).
Па абмеркаваных пытаннях прыняты канкрэтныя рашэнні.
У пасяджэнні райвыканкама прынялі ўдзел: К. С. Фарыно — намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, А. В.  Арнаутаў — намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь, П. П. Богуш — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, М. К. Кендыш — галоўны санітарны ўрач дзяржаўнай установы “Гродзенскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”, В. В. Грышэчка — першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.